Калі пайду далінай смяротнага ценю

Калі пайду далінай смяротнага ценю

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

20 лістапада 2025 года ў 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы беларускага мастака Святланы Вадзімаўны Жыгімонт “Калі пайду далінай смяротнага ценю”. Экспанаванне выставы пройдзе з 20 лістапада па 7 снежня 2025 года.

Жыгімонт Святлана Вадзімаўна (1968 г.н.) – беларускі мастак-жывапісец. Нарадзілася ў г. Мінску. Вучылася ў мастацкай студыі Рышарда Мая (1981–1983 гг.), Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава (1984–1988 гг.). Брала ўрокі малюнка ў Леаніда Раманоўскага (1988–1990 гг.).

Аўтарскі праект “Калі пайду далінай смяротнага ценю” прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У сваіх творах Святлана Жыгімонт паказвае людзей – лікі святых, герояў загінуўшых і жывых, зрынутых ворагаў. Сваю першую карціну гэтага праекта мастачка напісала ў 2016 годзе; карціна “Да немцаў не ідзі. Подзвігу Лізы Шмыровай прысвячаецца” была завершана перад адкрыццём выставы ў музеі. Святлана Жыгімонт у сваёй творчасці жыве момантам – піша тое, што баліць, або радуе тут і цяпер. Яна думае і адчувае кантрастна, імпульсіўна і глыбока адначасова. Так з’яўляюцца яе поўныя драматызму жывапісныя перажыванні рэлігійных пастулатаў і царкоўных калізій, грамадзянскіх падзей сучаснасці і многае іншае.

Кантактная асоба – Савінаў Аляксей Аляксандравіч, вучоны сакратар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва