Каманда Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у XV Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў культуры з 27 па 29 мая 2022 года ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі”.
Удзельнікі выдатна правялі час на спаборніцтвах па васьмі відах спорту: валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, гіравым спорце, перацягванні каната, дартсе.