Канцэрт духоўнай музыкі ад ансамбля «Te Deum» и літургічнага хора «Голас душы»

Канцэрт духоўнай музыкі ад ансамбля «Te Deum» и літургічнага хора «Голас душы»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Запрашаем на канцэрт духоўнай музыкі ад ансамбля «Te Deum» и літургічнага хора «Голас душы» ў межах выставы «Беларуская скульптура XVII–XVIII стст.», які адбудзецца 7 красавіка (нядзеля) а 17-й гадзіне.

Найважнейшая рыса духоўных спеваў – малітоўнасць, а вядучая роля належыць голасу. Калектывы абралі сваім прыярытэтным напрамкам выкананне духоўнай музыкі розных эпох, стыляў, але аб’яднанай агульнай ідэяй і зместам, несучы словы міру і маральнасці ў душы людзей. 

У праграме канцэрта прагучаць творы С. Рахманінава, Д. Качыні, К. Сэнс-Санса, Ф, Шуберта, В. А. Моцарта, Ж. Бізэ. 

Канцэрт пройдзе ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20). Наведаць яго можна па ўваходным білеце. 

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў