Канцэрт “Магія гуку. Барока, рамантызм”

Канцэрт “Магія гуку. Барока, рамантызм”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

21 студзеня ў 17:30 у Мастацкім пройдзе канцэрт “Магія гуку. Барока, рамантызм”.

Гэта асветніцкі праект піяністак Анастасіі Яфімавай і Анастасіі Патаповіч. Яны скончылі Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных (Масква), працуюць выкладчыкамі ў РГК пры БДАМ, а таксама даюць канцэрты на розных пляцоўках Беларусі і Расіі. 

Прагучаць творы Баха, Гендэля, Брамса, а яшчэ выканаўцы адкрыюць перад слухачамі маляўнічыя старонкі з жыцця кампазітараў, падзеляцца гісторыяй стварэння твораў. 

Канцэрт пройдзе ў галоўным корпусе Мастацкага (Леніна, 20).

 Наведаць яго можна па ўваходным білеце ў музей. 

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў