Мастацкі музей адзначыў 69-годдзе з дня адкрыцця галоўнага корпуса

Мастацкі музей адзначыў 69-годдзе з дня адкрыцця галоўнага корпуса
“З Днём нараджэння, дарагі Музей!”, – мастак, член Беларускага саюза мастакоў Ніна Уладзіміраўна Кухарэнка.

Мастацкі музей адзначыў 69-годдзе з дня адкрыцця галоўнага корпуса. У белай зале сабраліся ўсе, чые сэрцы адданыя гэтаму месцу, – нашчадкі легендарных дырэктараў, цяперашнія і былыя супрацоўнікі, беларускія мастакі, партнёры музея і наведвальнікі.

“Галоўны корпус для гэтага і будаваўся, каб змясціць у сябе ўсё – і карцінную галерэю, і фондасховішча, і наведвальнікаў, але месца аказалася мала. І вось на працягу 69 гадоў мы будуем музейны квартал”, – сказала ва ўступнай прамове генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Мацяс.

Цэнтральная тэма святочнай падзеі – ушанаванне заслуг тых, хто прыклаў немалыя намаганні і заклаў асновы музея, у які мы ходзім сёння. “Дзякую вам за ўрок паважаць тых, хто ствараў музей, за павагу да дырэктараў музеяў”, – архітэктар, мастак, член праўлення Беларускага саюза архітэктараў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат многіх прэстыжных конкурсаў і аглядаў архітэктурных работ Левіна Галіна Леанідаўна.

Мастацкі музей пабудаваў не толькі багатае мінулае, але і імкнецца да яшчэ большых дасягненняў у будучыні: “Мы будзем працягваць тую справу, якую яны (папярэднія дырэктары) пачалі”, – вядучы навуковы супрацоўнік Алена Дзмітрыеўна Шапашнікава.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
8
9
10
11
12
13
14
15
16
;
y
76
Падзеі
Artist-talk з Леанідам Трацэўскім
Artist-talk з Леанідам Трацэўскім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вечар успамінаў
Вечар успамінаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Artist-talk з Вадзімам Качаном
Artist-talk з Вадзімам Качаном

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Artist-talk з Юрыем Анушка
Artist-talk з Юрыем Анушка

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19. 

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.