Класіка для ўсіх

Класіка для ўсіх

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

15 мая а 17-й гадзіне ў Мастацкім музеі ў рамках святкавання Дня сям'і адбудзецца канцэрт "Класіка для ўсіх" ад піяністкі, выкладчыка Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі Вольгі Запольскай.

У канцэрце прагучаць творы, якія паказваюць неверагодную разнастайнасць музычных стыляў: "Фантазія" В. А. Моцарта, "Маленькая сюіта" А. Барадзіна, п'есы Ф. Шуберта, К. Дэбюсі, С. Рахманінава, П. Чайкоўскага. 

Кожны наведвальнік зможа адкрыць для сябе незнаёмыя старонкі класічнай музыкі, а таксама атрымаць асалоду ад папулярных мелодый фартэпіянных твораў. 

Канцэрт пройдзе ў галоўным корпусе Мастацкага (Леніна, 20). Наведаць яго можна па ўваходным білеце ў музей. 

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў