Калектыў Мастацкага музея сустрэўся са старшынёй Ленінскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь”

Калектыў Мастацкага музея сустрэўся са старшынёй Ленінскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь”

24 верасня 2026 года ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча са старшынёй Ленінскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” Новік Наталляй Аляксандраўнай. 

Наталля Аляксандраўна расказала супрацоўнікам музея аб усебаковай і плённай дзейнасці грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, аб ключавых праектах у супрацоўніцтве з арганізацыямі Ленінскага раёна і не толькі. 

Працоўны калектыў музея з вялікай цікавасцю глядзеў пазнавальную прэзентацыю Наталлі Аляксандраўны, якая ў поўным аб’ёме адлюстравала прадуктыўную дзейнасць РГА “Белая Русь” на карысць краіны і яе народа. 

Старшынёй узнімаліся жыццёва важныя пытанні і агучваліся галоўныя задачы па дзейнасці Ленінскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. 

На заканчэнне выступлення Наталлі Аляксандраўны супрацоўнікі Мастацкага музея задалі пытанні, якія іх цікавілі, на што атрымалі вычарпальныя адказы.

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Падзеі
Вялікі сольны канцэрт дуэта віяланчэлі і фартэпіяна «Addict Duo»
Вялікі сольны канцэрт дуэта віяланчэлі і фартэпіяна «Addict Duo»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Расклад мерапрыемстваў у рамках часовай экспазіцыі “Капсула часу”
Расклад мерапрыемстваў у рамках часовай экспазіцыі “Капсула часу”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Фінісаж выставы адной карціны Марка Шагала “Прагулка”. Арт-перформанс “Вобраз для Бэлы”
Фінісаж выставы адной карціны Марка Шагала “Прагулка”. Арт-перформанс “Вобраз для Бэлы”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект
"Балетныя чытанні" аўтарскі культурна-адукацыйны праект

Музей Дом Ваньковічаў

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19. 

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • Пастаянная экспазіцыя (Леніна, 20А) і выставачны корпус № 1 (К. Маркса, 24)

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Выставачны корпус № 2 (праспект Незалежнасці, 47)

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень