Космас Язэпа Драздовіча

Космас Язэпа Драздовіча

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 5 па 22 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава “Космас Язэпа Драздовіча”, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння мастака. У рамках выставы паказаны творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлены карціны Язэпа Драздовіча, якія з’яўляюцца часткай яго знакамітых “касмічных серый”, а таксама работы, дзе мастак праявіў свой талент партрэтыста. Частку з іх глядач убачыць упершыню. Усяго на выставе экспануецца восем жывапісных твораў, а таксама два барэльефы.

Куратар выставы – Аруцюнян Каміла, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стст.

іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея
Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Музей Дом Ваньковічаў