Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

28 лістапада 2024 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлены выставачны праект «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву». Ён прызначаны да 140-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча (1884–1957) – аднаго з самых лірычных мастакоў у беларускім пейзажным жывапісе першай паловы ХХ стагоддзя, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

Жывапісная палітра мастака У.М. Кудрэвіча вельмі насычаная: асноўнай у ёй можна лічыць лірычныя матывы беларускай прыроды, але ў 30-я гады ХХ стагоддзя у творчасці майстра з'яўляецца і новая тэма – чалавечая праца.

Дачка У. Кудрэвіча Раіса Уладзіміраўна (1919–2000) – заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968), народны мастак Беларусі (1999) – увайшла ў гісторыю як майстар шматфігурнай кампазіцыі, краявіда і нацюрморта. 

Сын У. Кудрэвіча Уладзімір Уладзіміравіч (1927–2003) – заслужаны артыст БССР (1976) – працягнуў бацькаву справу ў тэатральнай сферы, прымаў удзел у вялікай колькасці тэатральных пастановак, кінафільмаў, выступаў ў радыёспектаклях. 

Выстава «Кудрэвічы. Адданыя мастацтву» пазнаёміць гледача з творчасцю кожнай персаналіі з гэтай творчай сям’і, чыя дзейнасць унесла значны ўклад у развіццё нацыянальнага мастацтва.

На выставе прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускага саюза мастакоў, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, прыватнай калекцыі. Фотаздымкі прадстаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я. Купалы, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Выстава працуе па 13 студзеня 2025 года.

Куратар выставы: Паліна Гарашчэня, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, сакуратар: Наталля Буракоўская, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

іншыя выставы
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

Дзень жанчын. Выстава адной карціны С.С.Катковай
Дзень жанчын. Выстава адной карціны С.С.Катковай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”
Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”

Музей Дом Ваньковічаў

Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс
Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні