Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя

Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 28 снежня 2024 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне работу выстава “Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя”.

Лейба (Леў) Альпяровіч (1874–1913) – класік беларускага выяўленчага мастацтва мяжы XІX – пач. XX стст., які далікатна і тонка выказаў у сваіх жывапісных і графічных творах светаадчуванне эпохі “сярэбранага веку”.

Выдатная мастацкая адукацыя (Рысавальная школа акадэміка І.  Трутнева ў Вільні, Рысавальная школа і агульнаадукацыйнае вучылішча Адэскага таварыства прыгожых мастацтваў, Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай акадэміі мастацтваў), вучань І. Я. Рэпіна, трохгадовае знаходжанне ў Берліне – ледзь не адзіныя дакладныя факты біяграфіі Л.  Альпяровіча. Многія датыроўкі твораў, як і звесткі пра яго жыццё – прыблізныя. Тым больш каштоўны той рэдкі поспех для беларускага мастацтва таго часу – па шчаслівым збегу акалічнасцей (выстава ў Віцебску ў 1941 годзе і эвакуацыя твораў у г. Саратаў) захавалася больш за 50 твораў. Імя мастака на доўгія гады было забыта і толькі ў 1939 годзе нанава адкрыта дзякуючы сябру – скрыпачу Ю. Жухавіцкаму. Сёння, нараўне з Ю. Пэнам і Я.  Кругерам, асоба Льва Альпяровіча справядліва займае ганаровае месца ў трыядзе самых знакамітых аўтараў даваеннага беларускага мастацтва.

Аб’яднанае асаблівым лірызмам і шчырасцю, мастацтва Л.  Альпяровіча, – тонкія “карункі” з розных мастацкіх “нітак”: рамантызму, жывапіснага рэалізму позняга перадзвіжніцтва, імпрэсіянізму, вытанчанага мадэрна, сімвалізму і інтуітыўна злоўленага экспрэсіяністычнага хвалявання.

У экспазіцыі таксама будуць прадстаўлены фатаграфічныя творы пачатку XX ст. з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея РБ.

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь