У лекцыі пойдзе гаворка пра гісторыю фарміравання збораў Царкоўна-археалагічнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея, састаў калекцыі беларускіх абразоў. Засяроджваецца ўвага на найбольш значных творах, іх лёсе ў 1930–1940-я гг. Разглядаюцца помнікі іканапісу, перададзеныя ў ДКГ БССР, вываз прадметаў у Германію і іх вяртанне на радзіму. Асобная частка лекцыі прысвечана знаходкам беларускіх абразоў у замежных музеях, у тым ліку ўнікальным абразам з Віцебска і Магілёва.
Сініла Анатоль Мікалаевіч – настаўнік Багушэвічскай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна, аспірант аддзела архітэктуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, навуковы кансультант выставы “Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай Карціннай галэрэі. 1939-1957”.
Месца правядзення: галоўны корпус (Леніна, 20), зала беларускага мастацтва XIX - пачатку XX ст.
Наведаць лекцыю магчыма па ўваходным білеце ў музей. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца
