Лекцыя “Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам”

Лекцыя “Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

16 верасня а 15-й гадзіне ў Мастацкім пройдзе лекцыя “Станіслаў Жукоўскі: чаму геній не стаў класікам”.

Станіслаў Жукоўскі – бліскучы жывапісец пачатку ХХ стагоддзя. Яго віртуозныя, лёгка напісаныя пейзажы і інтэр’еры склалі жывапісную энцыклапедыю сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя. Аднак з-за шэрага прычын мастак не ўвайшоў у спіс геніяльных мастакоў і да пачатку 1970-х быў забыты.

Чаму Жукоўскі не быў упісаны ў лік мастакоў першага шэрага? Ці можа прастора стаць тэкстам і быць зразумелай як паведамленне?

Якой была карціна свету Станіслава Жукоўскага, якія сэнсы фармулюе прастора яго пейзажаў і чым яны актуальныя сёння – пра гэта на лекцыі мастацтвазнаўцы, вядучага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага мастацкага музея Юліі Лісай сумесна з даследчыкам-архівістам і аглядальнікам газеты “Культура” Зміцерам Юркевічам.

Наведаць лекцыю можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.
Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі