Дарагія сябры! Запрашаем вас 7 жніўня ў 19:00 на ўрачыстае адкрыццё самай “сонечнай” выставы сезона – “Лета. Спякота”, прысвечанай репрэзентацыі вобраза лета, летняй спякоты і іншых сюжэтна-тэматычных яго варыяцый у розных жанравай і стылістычнай інтэрпрэтацыях твораў беларускіх мастакоў.
У праграме вас чакаюць:
· Прэзентацыя выставы ад куратара
· Імерсіўны паказ ад брэнда Kikо Richen і мадэльнай акадэміі Адамоделс пры падтрымцы агенцтва i.am;
·Запальныя харэаграфічныя кампазіцыі ад студыіаргенцінскага танга ESSO, а таксама майстар-клас для ўсіх жадаючых;
· Музычны акампанемент на працягу ўсяго вечара;
У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы Я. Зайцава, В.Цвіркі, У. Стэльмашонка, А. Скавародкі, М. Казакевіча і інш., класікаў беларускага мастацтва.
Запрашаем вас стаць часткай гэтай яркай падзеі і атрымаць максімум эмоцый і летняга настрою!
Уваход на мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей.
Выстава будзе працаваць да 21 верасня 2025 года.