Майстар-клас па пляценні вянкоў

Майстар-клас па пляценні вянкоў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

30 кастрычніка (нядзеля) а 13-й гадзіне ў Мастацкім пройдзе майстар-клас па пляценні вянкоў, прымеркаваны да выставы “Невядомае аб вядомым. Пра што кажуць кветкі”.

Вянок спрадвеку лічыцца моцным абярэгам. Сваёй формай ён сімвалізуе мір, цэласнасць, завершанасць, абарону. Яго вешалі ў дамах ад сурокаў, для дабрабыту і працвітання, выкарыстоўвалі ў жаночых абрадах.

Вянкі, сплеценыя з рознай травы, нясуць у сабе жыццёвую сілу раслін. Сухія травы ўплецены па крузе – гэта як прыродны гадавы цыкл нараджэння, развіцця і фарміравання. Вянкі, напоўненыя насеннем, даюць пачатак новаму колу жыцця.

Майстар-клас правядуць Паліна Пірагова, Васіль Цімашоў (@echo_minsk) і Дрожжа Аліна, Наўмоўская Ганна.

Запіс праводзіцца па спасылцы ў нашым Instagram. Рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў на экскурсію абмежавана.

Кошт наведвання галоўнага корпуса з удзелам у майстар-класе – 15 рублёў, у тым ліку для трымальнікаў карты госця.

Майстар-клас разлічаны на дарослую аўдыторыю.

Запіс спынены!

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь