Майстар-клас па вышыўцы крыжыкам

Майстар-клас па вышыўцы крыжыкам

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

13 лістапада (нядзеля) у 11:30 ў Мастацкім адбудзецца майстар-клас па вышыўцы крыжыкам.

Вышыўка – адно з нацыянальных багаццяў Беларусі. Традыцыйна жанчыны збіраліся разам, каб шывок за шыўком ствараць тыя самыя родныя сэрцу ўзоры. Мы запрашаем вас дакрануцца да гэтага рамяства і самастойна вышыць крыжыкам на палатне нацыянальныя арнаменты.

Майстар-клас правядзе Вольга Матусевіч.


Запіс праводзіцца па спасылцы ў нашым Instagram. Рэгістрацыя абавязковая, бо колькасць месцаў на экскурсію абмежавана.

Мерапрыемства пройдзе ў залах выставы “Жаночы Род”. Кошт наведвання выставачнага корпуса з удзелам у майстар-класе – 15 рублёў, у тым ліку і для трымальнікаў карты госця (матэрыялы не ўваходзяць у кошт).

Майстар-клас разлічаны на дарослую аўдыторыю.

Запіс спынены!

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў