Майстар-класы па лінагравюры

Майстар-класы па лінагравюры

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Лета – час для творчасці! Запрашаем на майстар-класы па лінагравюры. На майстар-класе вы даведаецеся пра асаблівасці працы ў тэхніцы лінагравюры і пра тое, якія матэрыялы неабходны для стварэння штампа.

Кожны ўдзельнік папрактыкуецца ў стварэнні штампа.
Заняткі арганізуюцца ў рамках выставачнага праекта “Ступені майстэрства”, прымеркаванага да 75-годдзя каледжа імя А. К. Глебава, і праводзяцца выкладчыкам каледжа Булатавай Ганнай Рыфаўнай.

Майстар-класы адбудуцца 24 чэрвеня :
 

  • 16:00 – 17:00 – занятак для дзяцей ва ўзросце ад 10–12 гадоў
     
  • 17:00 – 18:00 – майстар-клас для дарослых

Кошт наведвання галоўнага корпуса з удзелам у майстар-класе – 12 рублёў; пры наяўнасці карты госця – 4 рублі.

У сувязі з абмежаваннем колькасці ўдзельнікаў рэгістрацыя абавязковая па тэл.: 17 397 01 63 / 25 667 78 19

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў