Малая радзіма – Вялікая зямля

Малая радзіма – Вялікая зямля

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

7 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстава “Малая радзіма – Вялікая зямля”.

Цікавасць да вялікіх і маленькіх гарадоў, вёсак, мястэчкаў выяўляецца дзякуючы чалавеку, які стварае і праслаўляе іх самабытную гісторыю, апявае іх простую і разам з тым прыцягальную прыгажосць. На выставе прадстаўлены работы майстроў, творчы почырк якіх ужо вядомы. Гэта ўраджэнцы практычна ўсіх абласцей Беларусі, гэта пакаленне беларускіх мастакоў XX стагоддзя.

Большасць работ, паказаных на выставе, – пейзажы. Існуюць аб’ектыўныя прычыны папулярнасці гэтага жанру сярод мастакоў і аматараў мастацтва, адной з якіх з’яўляецца ўнікальны беларускі ландшафт мясцовасці. Простая і з выгляду непрыкметная беларуская прырода, палі і палоскі лесу, азёры і берагі ў оптыцы мастакоў ператвараюцца ў вялікі і магутны арганізм, адкрываючы манументальнасць і складанасць, сілу і глыбіню ў кожным на першы погляд выпадковым матыве. Такімі з’яўляюцца работы В. Грамыкі, В. Цвіркі, У. Пасюкевіча, М. Ісаёнка, Я. Зайцава. Элегічным настроем прасякнуты палотны М. Казакевіча, Д. Алейніка, Р. Ландарскага. Рамантыка працоўных будняў і свят увасоблена ў працах В. Маркаўца, І. Стасевіча, М. Данцыга, М. Сеўрука. Шэпт старажытных легенд чуецца ў палотнах Л. Шчамялёва, В. Савіцкага, У. Кожуха. Веліч манументальных канструкцый прамысловых збудаванняў, інтэнсіўнасць рытмаў, выразнасць эфектаў характэрна для індустрыяльных пейзажаў І. Стасевіча, М. Данцыга, Н. Воранава, А. Каржанеўскага.

іншыя выставы
Выстава "Рускі імпрэсіянізм"
Выстава "Рускі імпрэсіянізм"

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Вялікапакутніца Параскева Пятніца
Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі
Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі
Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень