Шэдэўры на адзенні. Mark Formelle і Нацыянальны мастацкі музей стварылі арт-калекцыю

Шэдэўры на адзенні. Mark Formelle і Нацыянальны мастацкі музей стварылі арт-калекцыю
Mark Formelle і Нацыянальны мастацкі музей стварылі лімітаваную калекцыю адзення, натхніўшыся палотнамі вядомых беларускіх, расійскіх і еўрапейскіх мастакоў. Сярод мадэляў – футболкі, худзі, шорты, шоперы і шкарпэткі з выявай работ Айвазоўскага, Пукірава, Венцэслаўса, Драздовіча, Хруцкага, Філіповіча і Літвінавай.

Капсульная калекцыя разлічана на ўсю сям’ю. У яе ўвайшлі жаночыя і мужчынскія мадэлі, якія дапоўнены яркімі вобразамі для хлопчыкаў і дзяўчынак.

Для калабарацыі абраны карціны з калекцыі музея. Найперш гэта творы беларускага і рускага мастацтва апошніх стагоддзяў – з XVIII да нашых дзён. Гэтыя працы зараз таксама можна ўбачыць на паштоўках і магнітах.

На адзенне перанеслі адну з самых вядомых музейных карцін “Няроўны шлюб” Васіля Пукірава. Вылучаны і работы мастака-марыніста Івана Айвазоўскага, які атмасферна апеў веліч марской стыхіі. А вось карціна “Птушкі” аўстрыйскага жывапісца Петэра Венцэслаўса прыўнесла ў калекцыю рознакаляровых птушак.

Стваральнікі калекцыі не маглі абысціся і без яркіх натуралістычных работ беларускага майстра жывапісу Івана Хруцкага. Для летняга адзення выдатна падышлі “Плады і дыня”, напісаныя ў другой палове 1830-х гадоў. Мастак лічыцца адным з самых яркіх прадстаўнікоў нацюрмортнага жанру, а адна з яго работ была адлюстравана на купюры старога ўзору наміналам у 1000 беларускіх рублёў.

Сярод беларускіх жывапісцаў – Язэп Драздовіч. Яго “Сатурніянскі цыкл” дадаў калекцыі касмічнай тэматыкі. Таленту майстра хапала і на жывапіс, і на скульптуру, і на вывучэнне замкаў, вялікім захапленнем яго жыцця была і астраномія. Прадстаўлены ў калекцыі і Міхаіл Філіповіч з карцінамі “На Купалу” і “Бітва на Нямізе”. Гэты мастак многія свае працы прысвяціў нацыянальнай тэматыцы і самабытнаму вобразу беларуса. Авангардныя матывы развівае “Цвіценне” Зоі Літвінавай. Карціны сучаснай беларускай мастачкі шырока прадстаўлены ў калекцыях і зборах па ўсім свеце – ад Даніі да ПАР.

1
1
1
1
1
1
1
1
1
1

“Падтрымка мастацтва і яго папулярызацыя – важны складнік ДНК нашага брэнда. Пад хэштэгам #ArtUWear свет убачыў нямала калекцый, прысвечаных творчасці таленавітых мастакоў і ілюстратараў. Гэтая калекцыя адзення – адна з самых прыгожых і незвычайных у гісторыі Mark Formelle. І ў яе закладзены глыбокі сэнс: сапраўднае мастацтва не старэе – толькі змяняецца яго ўспрыманне. З’яўляюцца нечаканыя інтэрпрэтацыі, ракурсы і сэнсы. Варта было толькі перанесці вядомыя палотны на тканіну, як яны зайгралі па-новаму – модна і сучасна. І нечакана заўважаеш, наколькі актуальна выглядаюць карціны, створаныя некалькі стагоддзяў таму. А гэта ж мы проста прапанавалі прымяраць іх на сябе”, – раскрываюць ідэю ў Mark Formelle.

Mark Formelle і Нацыянальны мастацкі музей упершыню аб’ядналі намаганні дзеля стварэння капсульнай калекцыі. Яна будзе складацца з двух дропаў – летняга і восеньскага. Карціны, абраныя для восеньскай прэм’еры, пакуль трымаюць у сакрэце. Праект закліканы паказаць, што шэдэўры мастацтва вечныя і лёгка ўпісваюцца ў сучаснасць.

У выбары работ для калекцыі ўдзельнічалі супрацоўнікі музея. На паўгода яны сталі часткай каманды дызайнераў і ілюстратараў і ўнеслі ўклад у стварэнне мадэляў.

“Адным з напрамкаў дзейнасці музея з’яўляецца папулярызацыя яго фондаў. Рэчы з выявамі карцін і іншых прадметаў са збору дазваляюць данесці да шырокай аўдыторыі нашы каштоўнасці. Таму мы былі рады прапанове Mark Formelle стварыць сумесную калекцыю, якая дэманструе вядомыя палотны з нашых фондаў і прыцягвае ўвагу да скарбаў нацыянальнай і сусветнай культуры”, – адзначаюць у Нацыянальным мастацкім музеі.

 

Новая калекцыя адзення з шэдэўрамі мастацтва ўжо паступіла ў продаж. Яна даступна для прымеркі ў крамах Mark Formelle і анлайн-заказа па ўсёй краіне.

Падзеі
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак
“Раство ў Ваньковічаў з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года
Графік працы Мастацкага музея 10 снежня 2024 года

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»
Прэзентацыя фільма «Культурны код Марыі Ценішавай»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні