Мастакі на вакацыях

Мастакі на вакацыях

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

12 снежня ў 2-й зале выставачнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 24) адкрываецца выстава “Мастакі на вакацыях”. У экспазіцыі паказаны жывапісныя, графічныя і скульптурныя работы з фондаў музея, створаныя беларускімі мастакамі падчас замежных вандровак.

Мастакі шмат падарожнічаюць, не развітваючыся з эцюднікам, шматлікія пейзажы і замалёўкі, прадстаўленыя ў экспазіцыі, створаны як падчас вандровак па маляўнічых кутках Савецкага Саюза, так і за мяжой. Творчасць стала непарыўным звяном у перадачы ўражання мастака аб краінах і культуры, архітэктуры, прыродзе, людзях і многім іншым, што так адрозніваюцца ад роднага краю і звычайнага ўкладу жыцця. Выстава раскрывае больш шырокае паняцце, чым водпуск і адпачынак, закранаючы як гістарычныя падзеі, так і асабістыя жыццёвыя абставіны, з-за якіх мастак апынуўся за межамі беларускай зямлі.

У экспазіцыі прадстаўлены творы многіх вядомых беларускіх мастакоў: Аркадзя Астаповіча, Івана Ахрэмчыка, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Віктара Вярсоцкага, Яўгена Зайцава, Яўгена Красоўскага, Барыса Малкіна, Сяргея Селіханава, Уладзіміра Стэльмашонка і інш.

іншыя выставы
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь