Метамарфозы колеру і вобразаў

Метамарфозы колеру і вобразаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

14 лістапада 2024 года а 16-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы сябры Віцебскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Леаніда Леанідавіча Мядзведскага “Метамарфозы колеру і вобразаў”.

Жывапіс Леаніда Мядзведскага – гэта аўтарская імправізацыя, дзе ўсё пабудавана на эмоцыях і пачуццях. Пераважная большасць яго твораў напісана з натуры, але менавіта жывапісна-пластычная інтэрпрэтацыя аб’ектаў адлюстравання з’яўляецца асаблівасцю аўтарскай манеры мастака. У сваёй творчасці аўтар асабліва часта звяртаецца да пейзажа, нацюрморта, партрэта, якія выконвае звычайна ў тэхніцы гуашы. Гуаш, яе чысціня, гучная палітра колераў захапляе мастака. У сваіх творах Леанід Мядзведскі шырока выкарыстоўвае не столькі ўласцівы для гэтых фарбаў укрывісты характар, колькі нехарактэрныя для гуашы лесіроўкі. Акрамя пленэрных і натурных матываў стварае жывапісныя варыяцыі на тэмы твораў славутых мастакоў мінулага.

У экспазіцыі прадстаўлены творы з калекцыі мастака, створаныя ў 2000-я гады.

Мядзведскі Леанід Леанідавіч (27.10.1956, г. Віцебск) – беларускі жывапісец. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (1983).

Выкладчык дзіцячай мастацкай школы №1 г. Віцебска (1983–2017). Удзельнік мастацкіх выстаў (1982). Сябра Беларускага саюза мастакоў (1997). Удзельнік вялікай колькасці пленэраў і творчых сімпозіумаў (Беларусь, Германія, Ізраіль, Латвія, Літва, Польшча, Фінляндыя).

Уладальнік дыплома І-й ступені IV Біенале графічнага мастацтва ў г. Санкт-Пецярбург (2008, Расія), дыплома Міжнароднай біенале акварэлі (2015, г. Шэньчжэнь, Кітай).

Творы мастака знаходзяцца ў зборах Музея сучаснага мастацтва (г. Мінск), Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Музея Марка Шагала ў Віцебску, Мастацкай галерэі (г. Полацк), Музея г. Нінбурга (Германія), Музея “Даўгаўпілскі арт-цэнтр імя Марка Ротка” (Латвія), Цэнтра сучаснага мастацтва “Марс” (Масква, Расія), у прыватных калекцыях Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі, Францыі, Германіі, Фінляндыі, Ізраіля. Жыве ў Віцебску.

Выстава працягнецца па 14 снежня 2024 года.

іншыя выставы
Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”
Нараджэнне шэдэўра: В.В.Волкаў “Мінск 3 ліпеня 1944 года”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава
Выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця
Мікалай Кандрацьеў. Гісторыя аднаго жыцця

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.
Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні