Міжнародны дзень роднай мовы. Выстава адной карціны Д.І. Алейніка

Міжнародны дзень роднай мовы. Выстава адной карціны Д.І. Алейніка

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

21 лютага ва ўсім свеце штогод адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы, дзень, які нагадвае аб важнасці захавання нацыянальных моў. Родная мова – гэта не проста паказчык прыналежнасці да той ці іншай дзяржавы, гэта адзін з галоўных складальнікаў гістарычнай памяці кожнага народа. Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны пастановай 30-й сесіі ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года.

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы з 21 лютага па 6 сакавіка 2025 года пройдзе выстава адной карціны Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Дзмітрыя Іванавіча Алейніка (1929–2003) “Край белых буслоў” (1982).

Дзмітрый Іванавіч Алейнік – беларускі жывапісец, які атрымаў мастацкую адукацыю спачатку ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а пазней у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, дзе вучыўся ў знакамітых беларускіх жывапісцаў Віталя Цвіркі і Валянціна Волкава. На працягу ўсяго творчага шляху Д.І. Алейніка асабліва прываблівала прыгажосць беларускай прыроды, таму ён неаднаразова ўвасабляў яе ў сваіх палотнах, пісаў краявіды з асаблівым замілаваннем і захапленнем, насычаючы іх яркімі кветкамі, раскрываючы багацце роднага краю.

Твор “Край белых буслоў” – адлюстраванне глыбокага пачуцця прыхільнасці да роднай зямлі, яе культуры і традыцый, мастацкае запрашэнне да разважання аб нашай спадчыне, беларускай мове, якая з’яўляецца сувязным звяном паміж пакаленнямі.

Куратар выставы – Мянькоўская Анастасія, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стст. Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Ноч музеяў у Мастацкім. Жураўлі над Беларуссю
Ноч музеяў у Мастацкім. Жураўлі над Беларуссю

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

СВЕДКІ ВЯЛІКАЙ ГІСТОРЫІ. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.
СВЕДКІ ВЯЛІКАЙ ГІСТОРЫІ. Беларускі і замежны жывапіс XVI – XІX ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вечны агонь
Вечны агонь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца
80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні