25 студзеня 2025 года маладыя супрацоўнікі прымалі ўдзел у гарадскім квэсце “Гэта ўсë маë роднае”, які прайшоў у рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства”. Арганізатарам квэста выступіў Ленінскі раëнны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” г. Мінска.
Каманда Мастацкага музея прыйшла да фінішу, адказаўшы на пытанні пра гісторыю Беларусі, яе дасягненні, нацыянальную кухню, а таксама літаратуру і музыку.