“…На гонар і на хвалу Госпаду Богу…”. Датаваныя і падпісныя творы сакральнага мастацтва Беларусі XVI–XIX стст.

“…На гонар і на хвалу Госпаду Богу…”. Датаваныя і падпісныя творы сакральнага мастацтва Беларусі XVI–XIX стст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

1 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (корпус па вул. К. Маркса, 24) адбудзецца адкрыццё выставы “…На гонар і на хвалу Госпаду Богу…”. Датаваныя і падпісныя творы сакральнага мастацтва Беларусі XVI–XIX стст.»

Збор сакральнага мастацтва Беларусі XVI–XIX стст., які належыць калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, – адзін з найбуйнейшых у краіне. У яго складзе – абразы, алтарны жывапіс і скульптура, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рукапісныя і старадрукаваныя кнігі. Як вядома, асаблівасцю сакральнага жывапісу з’яўляецца яго ананімнасць, бо іканапісец не лічыў сябе стваральнікам, ён толькі выконваў волю Бога. Большая частка абразоў не мае ні подпісу аўтара, ні даты стварэння. Імёны некаторых іканапісцаў вядомыя толькі па пісьмовых крыніцах, падпісных жа прац налічваюцца адзінкі.

Надпіс на абразе, як і на любой іншай рэчавай крыніцы, надае прадмету пэўную гістарычную каштоўнасць, дадае важныя звесткі пра гісторыю стварэння і бытавання рэчы, нясе каштоўную інфармацыю пра людзей і час яго з’яўлення. Падпісныя абразы з’яўляюцца асноўнымі творамі для атрыбуцыі царкоўнага жывапісу і выклікаюць асаблівую цікавасць даследчыкаў. Менавіта таму арганізатары выставы не абмежаваліся паказам абразоў толькі з датамі і подпісамі майстроў.

На выставе прадстаўлены творы з самымі разнастайнымі надпісамі, на планшэтах паказаны адвароты абразоў, звычайна схаваныя ад вачэй наведвальнікаў. Гэта надпісы ўладальнікаў, заказчыкаў, звесткі аб панаўленнях, а таксама іншыя пазнакі, па якіх можна прачытаць займальную гісторыю помніка.

З 37 падпісных і датаваных твораў сакральнага мастацтва Беларусі XVI–XIX стст., якія ўвайшлі ў экспазіцыю выставы, 15 адрэстаўрыраваны ў рэстаўрацыйных майстэрнях музея і экспануюцца ўпершыню.

Выстава будзе працаваць да 28 студзеня 2024 года.

Куратар выставы – Сысоева Любоў Львоўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30