Нацыянальны мастацкі музей наведала загадчык сектара графікі Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея Наталля Ганчарэнка

Нацыянальны мастацкі музей наведала загадчык сектара графікі Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея Наталля Ганчарэнка
З 22 па 26 мая Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прымаў загадчыка сектара графікі Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея Наталлю Ганчарэнка (Расія).

У 2022 годзе яна стала пераможцам конкурсу “Музейны дэсант” дабрачыннай праграмы “Музей без межаў” Дабрачыннага фонду Уладзіміра Патаніна, што дало магчымасць запланаваць стажыроўкі, якія знаёмяць з архіўнай і фондавай работай расійскіх і замежных музеяў, першым з іх стаў Нацыянальны мастацкі музей. Гэты выбар не выпадковы: у 2022 годзе Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і Белгародскі мастацкі музей падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Наталля Ганчарэнка пазнаёмілася з прынцыпамі арганізацыі навуковага архіва і калекцый беларускай арыгінальнай і тыражнай графікі, рускага і замежнага жывапісу і графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Найперш яе цікавілі прынцыпы размяшчэння твораў і варыянтаў абсталявання, размеркаванне калекцый адносна захавальнікаў; роўна як само паглыбленне ў атмасферу музеяў зусталяванай гісторыяй камплектавання і своеасаблівасцю захавальніцкай працы. У далейшым набытыя веды яна будзе выкарыстоўваць ва ўласнай рабоце.

Акрамя таго, Наталля Ганчарэнка і яе калега – вучоны сакратар, загадчык аддзела развіцця Белгародскага мастацкага музея Ала Селюціна – прынялі ўдзел у XXI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Аладаўскія чытанні – 2023” з дакладамі аб творах графікі ХХ стагоддзя са збору Белгародскага музея, сярод якіх ёсць і творы мастакоў

1
1
1
1
1
1
1
1
Падзеі
Канцэрт-экзамен студэнтаў магістратуры кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Канцэрт-экзамен студэнтаў магістратуры кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Канцэрт "Сімфонія традыцый" студэнцкага камернага аркестра
Канцэрт "Сімфонія традыцый" студэнцкага камернага аркестра

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Канцэрт вакальнай музыкі “Мелодыі лёсу”
Канцэрт вакальнай музыкі “Мелодыі лёсу”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Творчая сустрэча з мастаком Васілём Зянько
Творчая сустрэча з мастаком Васілём Зянько

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні