Мерапрыемства

Навукова-практычны семінар Святланы Яворскай «Выразанне з паперы і ірваная аплікацыя ў арт-тэрапіі і арт-прафілактыцы»

Навукова-практычны семінар Святланы Яворскай «Выразанне з паперы і ірваная аплікацыя ў арт-тэрапіі і арт-прафілактыцы»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДАМАДЗЕДАЎСКІ ГІСТОРЫКА-МАСТАЦКІ МУЗЕЙ МІЖНАРОДНЫ АДКРЫТЫ КЛУБ «ПАПЯРОВЫЯ ТРАДЫЦЫІ»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у навукова-практычным семінары Святланы Яворскай «Выразанне з паперы і ірваная аплікацыя ў арт-тэрапіі і арт-прафілактыцы», які адбудзецца 19 снежня 2026 г. па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 24

Семінар арганізаваны сумесна з Дамадзедаўскім гісторыка-мастацкім музеем (Расійская Федэрацыя). Мерапрыемства праходзіць у рамках асветніцкага праекта да выставы «Мастацтва выразання: учора, сёння, заўтра», прэзентацыя якой адбудзецца 18 снежня 2026 г. у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей беларускага народнага мастацтва» (в. Аколіца). Праграма праекта адкрыецца 17 снежня 2026 г. круглым сталом, прысвечаным мастацтву выразання.

У праграме навукова-практычнага семінара 19 снежня 2026 г.:

  • лекцыя: «1900 гадоў мастацкага выразання з паперы»;
  • майстар-клас «Сілуэт».

Працягласць семінара – 4 акадэмічныя гадзіны.

Вядучая семінара:

Святлана Леанідаўна Яворская – мастак, мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік Дамадзедаўскага гісторыка-мастацкага музея, кіраўнік Міжнароднага адкрытага клуба аматараў выразання «Папяровыя традыцыі». Яна не толькі стварае кампазіцыі ў тэхніцы выразання, але і прафесійна даследуе гэтае мастацтва: чытае лекцыі, праводзіць навукова-практычныя семінары і майстар-класы па мастацтве выразання, з’яўляецца аўтарам звыш ста публікацый у навуковых зборніках. Кніга С. Яворскай «Мастацтва выразання. Тэорыя, гісторыя, практыка» (выдавецтва «Энцыклапедыя», 2025 г.) стала першым сістэмным даследаваннем у сусветным мастацтвазнаўстве на гэтую тэму.

Да ўдзелу ў навукова-практычным семінары запрашаюцца мастацтвазнаўцы, мастакі, супрацоўнікі музеяў, педагогі, арт-тэрапеўты, псіхолагі, калекцыянеры, студэнты культуралагічных і мастацтвазнаўчых факультэтаў, а таксама любыя зацікаўленыя ў тэматыцы семінара асобы.

Форма ўдзелу: вочная.

Рабочая мова: руская.

Фінансавыя ўмовы: удзел бясплатны, рэгістрацыйны ўнёсак не спаганяецца. Выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікі нясуць самастойна або за кошт накіроўваючага боку.

Афіцыйнае персанальнае запрашэнне для арганізацыі дзелавой паездкі дасылаецца па запыце.

Для ўдзелу ў навукова-практычным семінары неабходна даслаць заяўку па прапанаванай форме на электронны адрас арганізацыйнага камітэта да 30 лістапада 2026 г.:  conference@artmuseum.by.  

Атрыманне заяўкі будзе пацверджана лістом-адказам. У выпадку адсутнасці пацвярджэння на працягу тыдня просім прадубляваць заяўку.

Кантактная інфармацыя:

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

220030, Мінск

вул. К. Маркса, 24

+375 17 365 26 74

Каардынатары навукова-практычнага семінара:

  • Трафімчык Настасся Валянцінаўна, загадчык навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, conference@artmuseum.by
  • Яворская Святлана Леанідаўна, кіраўнік клуба «Папяровыя традыцыі», навуковы супрацоўнік Дамадзедаўскага гісторыка-мастацкага музея, yavorskaya_sv@mail.ru  
Заяўка на ўдзел
іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі