Ніколі больш!

Ніколі больш!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 29 красавіка 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працу выстава беларускіх мастакоў “Ніколі больш!”, прысвечаная тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Фраза “Ніколі больш!”, вынесеная ў загаловак выставы, упершыню была выкарыстана ў красавіку 1945 года, калі выжыўшыя і вызваленыя вязні канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд прадэманстравалі яе на розных мовах на самаробных шыльдах. Зараз яна высечана на камені ў лагерах смерці Трэблінка і Дахау. Гэты лозунг выкарыстоўваецца ва ўсім свеце як заклік да барацьбы з фашысцкім генацыдам і забароны ўсіх форм генацыду. 

Для гэтай выставы са шматлікіх экспанатаў Нацыянальнага мастацкага музея выбраны 15 знакавых твораў народных мастакоў Беларусі – Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага (1922–2010), Георгія Паплаўскага (1931–2017), Васіля Шаранговіча (1939–2021), старэйшага мастака Беларусі Лазара Рана (1909–1988).

Развязаўшы Другую сусветную вайну, прыняўшы план “Барбароса” для нападу на СССР і генеральны план “Ост”, кіраўніцтва Германіі распрацавала дакументы, у якіх ваенныя злачынствы ўзводзіліся ў разрад дзяржаўнай палітыкі. У перыяд вайны ў Беларусі функцыянавала больш за 500 месцаў прымусовага ўтрымання цывільнага насельніцтва, 260 лагераў смерці і 170 гета, дзе знішчана не менш як 1,4 мільёна чалавек.

Беларускія мастакі ўжо з 1940-х гадоў пачалі мастацкае асэнсаванне трагедыі, што адбылася на беларускай зямлі. Іх творы маюць вялікае эмацыянальнае ўздзеянне. Выстава, што складаецца з 14 графічных аркушаў і карціны “Пакаранне смерцю” Міхаіла Савіцкага, падзяляецца на тры раздзелы: “Рэквіем” (каляровыя літаграфіі Васіля Шаранговіча з цыкла “Памяці вогненных вёсак”), “Эпітафія” (літаграфіі Лазара Рана з серыі “Мінскае гета”), “Абвінавачванне” (афорты Георгія Паплаўскага з серыі “Час доўгіх нажоў”; карціна “Пакаранне смерцю” Міхаіла Савіцкага). 

Кожны з гэтых мастакоў перажыў вайну асабіста, страціўшы ўсіх блізкіх (Лазар Ран), знаходзячыся ў канцлагеры (Міхаіл Савіцкі) або пражываючы ў дзяцінстве на акупаванай тэрыторыі (Васіль Шаранговіч і Георгій Паплаўскі). Іх творы – мастацкае абвінавачванне фашызму.

У камп’ютарнай прэзентацыі “Генацыд у БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны ў дакументах і творах беларускіх мастакоў” (звыш 30 кадраў), якая з’яўляецца арганічнай часткай выставы, дэманструюцца шматлікія архіўныя дакументы аб вялізных стратах у галіне культуры і адлюстраванне жахаў вайны ў беларускім мастацтве. Дакументальная частка выставы – Закон Рэспублікі Беларусь “Аб генацыдзе беларускага народа”, прыняты ў студзені 2022 года ў мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

Расследаванне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца данінай памяці загінуўшым, бязвінна знішчаным грамадзянам нашай краіны, але і адначасова нацэлена на забеспячэнне захавання прынцыпаў непазбежнай адказнасці, аднаўлення гістарычнай і сацыяльнай справядлівасці.

 

Куратар – Надзея Усава, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь 

Выстава будзе працаваць 
да 29 мая 2022 года

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні