Абярэжнае кола: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Абярэжнае кола: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

4 снежня 2025 года ў 17.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця жаночага славянскага расійска-беларускага выставачнага праекта “Абярэжнае кола: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.

Праект арганізаваны сумесна з Маскоўскім аддзяленнем Саюза мастакоў Расіі пры падтрымцы Россупрацоўніцтва і Расійскай акадэміі мастацтваў.

“Абярэжнае кола” – асветніцкі праект. Ён служыць папулярызацыі традыцыйных каштоўнасцей у прасторы Саюзнай дзяржавы. Яго мэта – яднанне сіл дзяржаў, прасоўванне дэмаграфічнага парадку дня, насычэнне культурнай прасторы тэматычным мастацтвам высокага ўзроўню. На выставе будуць прадэманстраваны каля 90 твораў сучаснага расійскага і беларускага мастацтва, прысвечаных расійскім і беларускім жанчынам, іх укладу ў агульную жыццёвую, культурную і духоўную прастору.

Сярод удзельнікаў праекта прадстаўлены работы народнага мастака Расійскай Федэрацыі, акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў Элеаноры Жаронавай; акадэміка, члена Прэзідыума, віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі мастацтваў Таццяны Качамасавай; акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў Ірыны Калінінай; заслужанага мастака Расійскай Федэрацыі, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі мастацтваў Міляўшы Гатаулінай; членаў-карэспандэнтаў Расійскай акадэміі мастацтваў Наталлі Апіёк і Любові Белых; а таксама вядомых мастакоў Вікторыі Афонскай, Веры Коршунавай, Вольгі Арловай-Халадковай, Яны Поклад, Ганны Сінельшчыкавай, Алены Фраловай. У экспазіцыю таксама ўвойдуць творы вядомых беларускіх мастакоў: жывапісца Галіны Конанавай і майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Наталлі Сухаверхавай.

Кіраўнік праекта – Яна Мікалаеўна Поклад (Масква, РФ).

Выстава працягнецца па 11 студзеня 2026 года.

іншыя выставы
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»
Выстава графічных прац Леаніда Медведскага і Уладзіміра Макаркова «Рэзкафокусны рэалізм»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь