Партрэт Л.П. Александроўскай

Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

27 сакавіка штогод адзначаецца Сусветны дзень тэатра. Свята, якое аб’ядноўвае ўсіх служыцеляў сцэны і прыхільнікаў гэтага віду мастацтва, было заснавана ў 1961 годзе па ініцыятыве дэлегатаў IX кангрэса Міжнароднага інстытута тэатра (МІТ) пры ЮНЕСКА.

У рамках святкавання Сусветнага дня тэатра ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 27 сакавіка па 10 красавіка 2025 года пройдзе выстава адной карціны Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971) “Партрэт Л.П. Александроўскай”.

Ларыса Пампееўна Александроўская (1904–1980) – легенда беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета, першая беларуская Кармэн, удзельніца франтавых канцэртных брыгад, чый голас і творчасць узнімалі баявы настрой, натхнялі і ўсялялі надзею на Перамогу; яна адна з першых беларускіх дзеячаў культуры, якая ўдастоілася звання народнай артысткі СССР. На палатне І.В. Ахрэмчыка яна паўстае чалавекам вялікай духапад’ёмнай сілы, сапраўдным прадстаўніком свайго часу; за знешнім спакоем і бесклапотнасцю крыюцца стойкасць і сіла духу. Ахінутая некаторым арэолам загадкавасці, Ларыса Александроўская заўсёды была прыкладам элегантнасці і мужнасці.

Іван Восіпавіч Ахрэмчык — народны мастак БССР (1949), аўтар шматлікіх партрэтаў, на якіх ён адлюстроўваў прадстаўнікоў самых розных творчых прафесій – кампазітараў, мастакоў, пісьменнікаў, артыстаў. Яму ўдавалася перадаць не толькі знешнія асаблівасці партрэтуемых, але і ўлоўліваць іх унутраны псіхалагічны стан.

іншыя выставы
Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра
Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

ВЫСТАВА “БАГI I ГЕРОI СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫI Ў АФОРТАХ IАГАНА ГЕНРЫХА ЦIШБЕЙНА”
ВЫСТАВА “БАГI I ГЕРОI СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫI Ў АФОРТАХ IАГАНА ГЕНРЫХА ЦIШБЕЙНА”

Музей Дом Ваньковічаў

Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь