Паслугі па рэстаўрацыі і кансервацыі твораў

Паслугі па рэстаўрацыі і кансервацыі твораў
Нацыянальны мастацкі музей прадастаўляе паслугі па рэстаўрацыі і кансервацыі твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Нацыянальны мастацкі музей прадастаўляе паслугі па рэстаўрацыі і кансервацыі твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на высокім прафесійным узроўні па наступных спецыялізацыях: алейны і тэмперны жывапіс, паліхромная скульптура, мэбля, метал, кераміка і фарфор, тканіны, графіка, старадрукі.

Папярэднія даследаванні прадметаў музейнага значэння: рэстаўрацыйная кансультацыя (візуальная); даследаванне ў інфрачырвоным спектры твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; рэнтгенаграфічнае даследаванне твора выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; комплекс тэхніка-тэхналагічных даследаванняў (рэнтгенаграфічны, у ўльтрафіялетавым і інфрачырвоным спектрах) твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

А таксама прапануем наведаць рэстаўрацыйныя майстэрні з экскурсіяй (па папярэднім запісе):

• Экскурсійнае абслугоўванне “Мастацтва рэстаўрацыі. Тэмперны жывапіс” з наведваннем галоўнага і выставачнага карпусоў музея (60 хвілін, група да 6 чалавек);

• Экскурсійнае абслугоўванне “Мастацтва рэстаўрацыі. Алейны жывапіс” з наведваннем галоўнага і выставачнага карпусоў музея (60 хвілін, група да 6 чалавек);

• Экскурсійнае абслугоўванне “Мастацтва рэстаўрацыі. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” з наведваннем галоўнага і выставачнага карпусоў музея (60 хвілін, група да 6 чалавек).

Падрабязнасці па тэлефоне: (17) 397 01 63 / (25) 667 78 19 (экскурсійнае бюро).

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца  і ў апошнюю сераду кожнага месяца .

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Апошняя серада месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.