Павел Южык (1874-1944). Мастак і настаўнік

Павел Южык (1874-1944). Мастак і настаўнік

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 17 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь да Дня народнага адзінства пачынае работу камерная выстава "Павел Южык (1874-1944). Мастак і настаўнік", на якой будуць прадстаўлены работы майстра з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і прыватнай калекцыі А.Г. Сідаровіча.

Павел Южык (1874–1944) – выдатны мастак і педагог, творчасць якога

з’яўляецца неад’емнай часткай багатай культурнай спадчыны Заходняй

Беларусі.
 

Нарадзіўся 10 сакавіка 1874 года на Смаргоншчыне, у невялікай вёсцы

Вётхава (ранейшая назва – Новааляксандраўка) у сям’і Тамаша Южыка,

садоўніка князёў Агінскіх. Пачатковую адукацыю атрымаў у Міхневіцкай

прыхадской школе, затым вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі

(1893–1895), пасля заканчэння якой працаваў у народным вучылішчы ў

вёсцы Сітцы на Вілейшчыне, а затым у Падброддзі.
 

Час пражывання на малой радзіме стаў самым плённым у творчым

плане, менавіта ў роднай вёсцы Вётхава была напісана найбольшая колькасць

карцін, эцюдаў, эскізаў, якіх налічвалася каля сотні. Гэта далікатна-

рэалістычныя партрэты шматлікіх сваякоў і аднавяскоўцаў, някідка-

лаканічныя пейзажы, якія ўвасобілі прыгажосць родных мясцін. Цікава тое,

што Павел Южык, як і старажытныя іканапісцы, гэтыя творы не падпісаў і не

даў ім назваў.
 

Аднак з таго, што ўдалося стварыць за гады руплівай працы, засталася

толькі частка. Больш за тры дзясяткі карцін захоўваецца ў Смаргонскім

гісторыка-краязнаўчым музеі, дзве работы знаходзяцца ў фондах

Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, тры эцюды былі

перададзеныя дачкой Южыка ў Залескую сярэднюю школу Смаргонскага

раёна, адна графічная работа трапіла ў Літоўскі нацыянальны музей. А ў

храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Залессі можна ўбачыць абраз Паўла

Южыка, адзіны, які захаваўся. Частка карцін знаходзіцца ў нашчадкаў

мастака. Але дзясяткі твораў з цягам часу згубіліся і выпадкова могуць быць

яшчэ знойдзеныя.
 

Камерная выстава карцін Паўла Южыка запрашае паглыбіцца ў свет

гэтага тонкага майстра. Адчуць цяпло яго душы і дакрануцца да прыгажосці,

якую ён шчодра дарыў сваім мастацтвам.


Куратар выставы - Анастасія Рубашная, старшы навуковы супрацоўнік Мастацкага музея
 

17 сентября – 30 сентября 

главный корпус (Ленина, 20); средокрестие

іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва