Перад красой тваёй маўчаць

Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Радасць. Прыгажосць цела выключная.

Розум. Але яна не можа пераадолець час.

Ф. Петрарка. Дыялогі з I кнігі трактата

“Пра сродкі супраць зменлівасці кахання”

Персанальны выставачны праект Крысціны Мельнік-Субцэльнай “Перад красой тваёй маўчаць” прадстаўляе работы розных гадоў і аб’ядноўвае як творы сакральнай тэматыкі, так і серыю партрэтаў у адно адзінае мастацкае выказванне, у цэнтры якога адно з самых старажытных у гісторыі мастацтва, эстэтыкі, філасофіі пытанняў: хто ёсць чалавек? Як бачнае цялеснае аблічча можа адлюстроўваць дуалізм яго прыроды? Што ёсць прыгажосць чалавека?

Створаныя ў складанай і старадаўняй тэхніцы ляўкаса, вобразы твораў Крысціны Мельнік-Субцэльнай зачароўваюць сваім складаным дыялогам з мінулым: абапіраючыся на ўраўнаважаныя, сталыя, натхнёныя рэнесансныя кампазіцыі старых майстроў, яна не выкарыстоўвае іх як “лякалы”, не капіруе, а пераасэнсоўвае, далікатна і беражліва напаўняючы духам і фактурай сучаснага. Яе вобразы народжаны сёння, нібы транслюючы думку аб сакральным як вечна пераўвасабляемым у іншым часовым і чалавечым абліччы, аб адзінстве боскага і чалавечага.

Творы Крысціны Мельнік-Субцэльнай – гэта рэдкі і пазнавальны почырк, які адрозніваецца дзіўна тонкай, ювелірнай прапрацоўкай фактуры, графічнасцю пры агульным мастацкім лаканізме і стрыманай маляўнічасці. Але галоўнае – гэта погляд мастака на чалавека: захоплены, які заўважае і ўсхваляе яго прыгажосць у сваім уласным вымярэнні, у праяўленні дзівосных і амаль цудатворных уласцівасцей. У найтанчэйшым выкананні Крысціны Мельнік-Субцэльнай, якое валодае глыбока ўтоенай унутранай сілай, беласнежная іконная дошка, што літаральна дыхае тысячагадовай гісторыяй, рэзаніруе з духам часу, ажывае і гучыць як звышсучасны мастацкі твор.

Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеях Літвы, Іспаніі, Дамініканы.

іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь