Прашу прыняць у дар…

Прашу прыняць у дар…

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

“Прашу прыняць у дар” – гэта звычайная стандартная фраза, з якой па ўстаноўленай форме пачынаецца любая заява дароўнай музею. За гэтай бюракратычнай фразай скрываецца бескарыслівасць і высакародны парыў некаторых асоб або інстытуцый, якія папаўняюць калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – галоўнай духоўнай скарбніцы нацыі.

Дары – адна з галоўных крыніц фарміравання і папаўнення музейных калекцый: за апошнія 20 гадоў музей такім чынам атрымаў бязвыплатна 4 972 экспанаты. Усе дары праходзяць строгую фільтрацыю: прымаюцца толькі каштоўныя і неабходныя музею творы. Дарэнне – гнуткі і паспяховы, хаця і непрадказальны спосаб камплектавання фондаў. Дзякуючы дарам, у музеі за апошнія 30 гадоў з’явіліся творы Эрнста Невядомага, Марка Шагала, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Паўля Клее, Міхаіла Шамякіна, Барыса Заборава, графіка-архітэктара Іосіфа Лангбарда, Напалеона Орды, Пятра Сергіевіча, Віталя Цвіркі, Леаніда Шчамялёва і многіх іншых беларускіх мастакоў, у тым ліку сярэдняга і малодшага пакаленняў.

На юбілейнай выставе прадстаўлена крыху больш за 170 твораў з розных калекцый, выбраных у выніку стараннага адбору па некалькіх крытэрыях. Мы вырашылі, што яны самыя атрактыўныя, мастацка значныя, разнастайныя, характэрныя для пошукаў сваёй эпохі і знакавыя для мастацтва суверэннай Беларусі. Функцыя музея – захаванне нацыянальнай культурнай памяці, фарміраванне ідэнтычнасці і адзінства нацыі ў еўрапейскім і сусветным кантэксце. Бескарыслівая перадача ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею твораў мастацтва, акрамя эканоміі бюджэтных сродкаў, – сталы грамадзянскі ўчынак, сведчанне актыўнай пазіцыі грамадства і кансалідацыі нацыі, якія клапоцяцца аб прымнажэнні і захаванні разнастайных праяў культуры сваёй краіны.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сардэчна выказвае падзяку ўсім дарыльшчыкам, якія аказалі неацэнную дапамогу не толькі Нацыянальнаму мастацкаму музею, але і ўсяму беларускаму грамадству.

іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь