Мерапрыемства

Прэзентацыя каталога “100 шэдэўраў” пры падтрымцы партнёра праекта “ITMS Беларусь”

Прэзентацыя каталога “100 шэдэўраў” пры падтрымцы партнёра праекта “ITMS Беларусь”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі музей запрашае на ўрачыстую прэзентацыю навукова-папулярнага выдання – “100 шэдэўраў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”, рэалізаванага пры падтрымцы Генеральнага партнёра – кампаніі ITMS Беларусь. 

Гэта другое абноўленае выданне шэдэўраў музея на беларускай, рускай і англійскай мовах. У кнігу ўвайшла “залатая калекцыя” з больш чым 37-тысячнага збору музея. Перавыданне каталога працягвае шматгадовае супрацоўніцтва кампаніі ITMS Беларусь з Мастацкім музеем, якое паспяхова развіваецца ўжо 25 гадоў. Выпуск першага выдання “100 шэдэўраў” (у 2014 годзе) таксама быў ажыццяўлёны пры падтрымцы кампаніі. 

Кніга стане сімвалічным падарункам да Дня горада для мінчан і ўсіх, хто любіць і шануе мастацтва. 

  • 12 верасня (субота), 16:00 
  • К. Маркса, 24, сяродкрыжжа
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў