Мерапрыемства

Прэзентацыя кнігі “Маджарскія. Армянскі род у гісторыі Беларусі”

Прэзентацыя кнігі “Маджарскія. Армянскі род у гісторыі Беларусі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

5 снежня 2025 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі “МАДЖАРСКІЯ. АРМЯНСКІ РОД У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ”, а таксама аднайменнай выставы планшэтаў, падрыхтаванай фондам развіцця і падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў “АНІВ”.

Планшэты, паказаныя на выставе, расказваюць пра гісторыю сям’і армянскіх майстроў Маджарскіх, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры беларускіх зямель XVIII–XIX ст. Ян Маджарскі стаяў ля вытокаў стварэння
“фабрыкі”-персіярні па выпуску кунтушовых паясоў. 

На планшэтах у храналагічнай паслядоўнасці прадстаўлены асноўныя даты з гісторыі роду, змешчаны вобразы гістарычных персанажаў, месцаў, звязаных з іх дзейнасцю, артэфактаў. Таксама адлюстравана роля слуцкіх паясоў у культуры Беларусі.

З прэзентацыяй “МАДЖАРСКІЯ. АРМЯНСКІ РОД У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ” выступіць адзін з аўтараў кнігі Дзяніс Лісейчыкаў, беларускі гісторык і архівіст.

іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі