Наталля Леанідаўна Сяліцкая – мастацтвазнаўца і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI стст. Мастацкага музея, запрашае вас на сваю лекцыю “На крылах мая. Творчасць народнага мастака М.Данцыга”, прысвечаную жыццю і творчасці народнага мастака Беларусі, Мая Вольфавіча Данцыга, якая пройдзе ў рамках выставы “Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”!
Чакаем вас 13 сакавіка (чацвер) у 18:30 у выставачным корпусе Мастацкага музея (К. Маркса, 24), чацвёрты паверх, зала №4!