31 кастрычніка Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадставіў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" культурна-асветніцкую праграму "Таямніцы легендарнай карціны", прысвечаную лёсавызначальнаму Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня 1945 года.
У межах мерапрыемства малодшы навуковы супрацоўнік музея Ангеліна Маеўская пазнаёміла рабят з гісторыяй напісання манументальнага шэдэўра Валянціна Волкава "Мінск. 3 ліпеня 1944 года", а таксама з цікавымі і малавядомымі фактамі з жыцця народнага мастака Беларусі.