Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадставіў два творы са свайго збору на грандыёзную юбілейную часовую экспазіцыю “Айвазоўскі” ў Дзяржаўным Рускім музеі.
У экспазіцыю ўвайшлі жывапісныя палотны “Месячная ноч у Амальфі з групаю бандытаў, сярод якіх Сальватор Роза малюе з натуры навакольны краявід” (1845) і “Ноч на востраве Родас” (1850).
Часовая экспазіцыя працягнецца да 10 мая 2027 года.