“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

“Раство ў Ваньковічаў" з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Музей Дом Ваньковічаў

З 16.12.2025 па 16.01.2026 у музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” будзе праходзіць тэматычная праграма “Раство ў Ваньковічаў” з майстар-класам па вырабе навагодніх цацак і 3D-паштовак

Ва ўтульнай шляхецкай сядзібе ХІХ стагоддзя вам прадставіцца ўнікальная магчымасць падарыць сабе і сваім блізкім чароўны навагодні настрой, пагрузіцца ў цёплую хатнюю атмасферу. У абстаноўцы свята вы зможаце вырабіць цікавую цацку і незвычайную паштоўку. 

На майстар-класе будуць прымяняцца прыродныя матэрыялы: шышкі, галінкі, драўляныя спілы, а таксама розныя дэкаратыўныя элементы. Вы зможаце далучыцца да мастацкай творчасці і стварыць сапраўдныя карціны і памятныя сувеніры, якія заўсёды будуць нагадваць вам пра наведванне нашага музея. Майстар-клас разлічаны на ўсе ўзроставыя групы ад дзяцей да людзей старэйшага ўзросту. 

Кошт мерапрыемства: для навучэнцаў – 7.30 рублёў., для дарослых – 9.40 рублёў. Даведкі па тэлефоне (017) 358 88 78.

 Чакаем вас у нашым музеі!

“Раство ў Ваньковічаў” з майстар-класам
“Раство ў Ваньковічаў” з майстар-класам
“Раство ў Ваньковічаў” з майстар-класам
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў