Руская ікона і мастацкае ліццë XVI – пачатку XX ст.

Руская ікона і мастацкае ліццë XVI – пачатку XX ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

Выстаўка з'яўляецца першай сумеснай дэманстрацыяй рускага іканапісу і меднага ліцця з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і прыватных збораў г. Мінска. На ёй прадстаўлена каля 100 твораў XVI - пачатку XX ст.

Іконы, што экспануюццана выстаўцы, з'яўляліся як прадметамі асабістай набожнасці, так і іканастаснымі і храмавымі абразамі. Яны дэманструюць высокае мастацкае майстэрства і адлюстроўваюць працэсы развіцця рускага іканапісу названага перыяду. Найбольш поўна прадстаўлены творы майстроў мастацкіх цэнтраў Уладзімірскай губерні (Палеха, Мсцёры), Гусліц, Выга, Паволжа. У іх творчасці ўжо ў ХІХ ст. знайшлі працяг старажытныя іканапісныя традыцыі. Таксама гледачы змогуць пазнаёміцца са спадчынай сталічных іканапісцаў - Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Дапаўняюць экспазіцыю ікон творы рускага мастацкага ліцця. Медналітая пластыка - значная з'ява сакральнай культуры. Літыя абразкі, крыжы і складані вядомы з XI і да пач. XX ст. На выстаўцы прадстаўлены як ужо названыя віды сакральных твораў, так і састаўныя комплексы – жывапісныя іконы з урэзанымі літымі вырабамі. Яны адносяцца да стараабрадніцкай мастацкай культуры. Медналітыя іконы XIX ст. упрыгожаны рознакаляровымі эмалямі, імітацыяй, імітацыяй зерні і скані, літым і раслінным арнаментам. 

Выстаўка адкрывае для гледачоў мастацкую разнастайнасць помнікаў рускага іканапісу і мастацкага ліцця XVI – пачатку XX ст. Яна ўводзіць у навуковы абарот новыя творы як музейнага збору, так і прыватных калекцый, дэманструе высокі прафесіяналізм беларускіх рэстаўратараў.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў