Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае

Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

30 мая 2025 года пачынае работу выставачны праект “Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае”, прысвечаны творчасці беларускага мастака-графіка і педагога. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 50 графічных твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і з калекцыі сям’і майстра.

Прафесійную адукацыю Рыгор Віткоўскі атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы і Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучыўся ў народных мастакоў Валянціна Віктаравіча Волкава і Віталя Канстанцінавіча Цвіркі, у стваральнікаў школы беларускай графікі, заслужаных дзеячаў мастацтваў Паўла Канстанцінавіча Любамудрава і Сямёна Пятровіча Геруса. У 1965 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР. У гэты ж час з 1965 г. пачалася яго педагагічная кар’ера: праца ў Беларускім політэхнічным інстытуце (з 2002 года – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) на архітэктурным факультэце, дзе Віткоўскі выкладаў да 1984 года на пасадзе дацэнта.

На выставе глядач убачыць шэраг твораў з цыклаў пра Вялікую Айчынную вайну і мірнае жыццё, пра Мінск і мінчанаў, пра вандроўкі мастака па роднай Беларусі і за яе межамі, створаных у тэхніках акварэлі, пастэлі, у афорце, лінагравюры і ў літаграфіі. Побач з творамі сталага майстра пэндзля і разца будуць прадстаўлены творы студэнцкіх гадоў мастака.

Выстава працягнецца да 20 ліпеня 2025 года.

іншыя выставы
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва