Твор "Беларус" Ілля Рэпін напісаў у сядзібе Здраўнёва пад Віцебскам у 1892 годзе. Герой жывапіснага палатна — селянін Сідар Шаўроў.
Перыяд 1880–1890-х гадоў лічыцца найвышэйшым росквітам партрэтнай творчасці жывапісца, у гэты час мастак стварае незвычайныя па каларыстычным гучанні, артыстызме выканання і эстэтычнай прыгажосці выявы сучаснікаў.
Убачыць на свае вочы шэдэўры майстра можна да 7 ліпеня ў галоўным корпусе Мастацкага (Леніна, 20).