Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Выстава “Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957” прымеркавана адразу да дзвюх юбілейных дат: 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Пад юбілейную выставу адведзены чатыры залы ў галоўным корпусе музея (вул. Леніна, 20). Яна будзе адной з самых маштабных сярод выстаў гэтай тэматыкі: экспазіцыя ахоплівае перыяд з 1939 па 1957 год і расказвае пра гісторыю фарміравання і дзейнасці Дзяржаўнай карціннай галерэі ў Мінску (1939–1941), трагічны факт яе разграблення і вывазу каштоўнасцей (1941–1944), а таксама гісторыю будаўніцтва галоўнага корпуса музея (да 1957 года).

Этап аднаўлення ў пасляваенны час праходзіў пад кіраўніцтвам легендарнага дырэктара Галерэі А.В. Аладавай. Менавіта яна ініцыявала ў 1949 годзе будаўніцтва корпуса музея па вул. Леніна, 20. Галерэя аднавіла колькасць даваенных фондаў і атрымала статус Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, але вяртанне прадметаў мастацтва з розных крыніц праходзіла яшчэ каля паўстагоддзя.

Наведвальнікі юбілейнай выставы ўбачаць мастацкія творы з даваеннага збору музея. Самы драматычны год існавання Галерэі – 1941 – будзе пададзены як “зала-інтэр’ер”, своеасаблівая інсталяцыя моманту разрабавання.

Адмысловую навуковую каштоўнасць уяўляе створаная на аснове фатаграфій і каталогаў таго часу прэзентацыя “Засталіся толькі на фатаграфіях”.

Выстава мае комплексны гісторыка-дакументальны і мастацкі характар. Сярод экспанатаў – рэдкія архіўныя дакументы, фатаграфіі, многія з якіх экспануюцца ўпершыню, а таксама фільм-рэпартаж з ваеннага Мінска.

Усяго да паказу мяркуецца каля 200 твораў з усіх фондавых калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і больш за 20 дакументаў з архіва музея, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Варонежскага абласнога мастацкага музея імя І.М. Крамскога, Дзяржаўнага Уладзіміра-Суздальскага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка, Омскага абласнога музея выяўленчага мастацтва імя М.А. Урубеля.

Цяпер у зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь налічваецца больш за 400 экспанатаў з даваенных збораў. Па прыблізных падліках, вернутая толькі адна восьмая частка калекцыі, а лёс амаль 3000 твораў застаецца невядомым.

Выстава будзе працаваць з 5 лістапада 2024 г. па 20 студзеня 2025 г.

Куратары выставы: Усава Надзея Міхайлаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Рубашная Анастасія Уладзіміраўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны
Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выпрабаванне “МАЗаў”
Выпрабаванне “МАЗаў”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вясновая песня Людмілы Мягковай
Вясновая песня Людмілы Мягковай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі
Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні