“Ступені майстэрства"

“Ступені майстэрства"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

У Год гістарычнай памяці 8 чэрвеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы работ выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава “Ступені майстэрства”, прысвечанай 75-годдзю каледжа і 120-годдзю з дня нараджэння А.К. Глебава

За 75 гадоў каледж набыў статус адной з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкага профілю краіны. Мінскае мастацкае вучылішча (так спачатку называўся каледж да 2011 года) стала для многіх знакамітых мастакоў першай прыступкай на іх прафесійным шляху. Менавіта тут першыя ўрокі майстэрства атрымалі такія народныя мастакі Беларусі, як Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско, Васіль Шаранговіч. Сёння пра гэтых людзей напісаны манаграфіі, а іх творчыя набыцці ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага мастацтва і сталі прадметам навуковых даследаванняў.

На выставе будуць прадстаўлены больш за 50 творчых работ выпускнікоў каледжа ў такіх відах выяўленчага мастацтва, як жывапіс, графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У творах выпускнікоў каледжа знайшлі адлюстраванне шырокі спектр творчых манер і кампазіцыйных схем, а таксама ўвага да колеравай гамы, тону, прасторавай глыбіні, пластычнасці і яскравай вобразнасці. Валодаючы індывідуальным стылем, кожны выпускнік дэманструе свой талент і ўнікальнасць. Работы мастакоў ілюструюць сувязь часоў, пераемнасць традыцый і ўзнікненне навацый у беларускім выяўленчым мастацтве.

Важнай часткай выставы стане сустрэча з выпускнікамі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава, якія раз’ехаліся па розных кутках Беларусі. Менавіта яны займаюцца ўзбагачэннем духоўнай нівы і фарміраваннем беларускага культурнага асяроддзя, выхоўваючы ў моладзі пачуццё прыгожага і патрыятызму да сваёй Радзімы і да настаўнікаў Спадзяемся, што выстава “Ступені майстэрства” стане выдатным падарункам не толькі для тых, каму “Глебаўка” стала родным домам, а і аматарам беларускага мастацтва.

У адкрыцці выставы прымуць удзел выкладчыкі і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікі і вучні мастацкіх школ і студый, аматары мастацтва.

Куратар выставы Мацюшонак Аляксей, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Выстава працягнецца да 24 ліпеня 2022 года

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30