Урачыстая цырымонія, якая прайшла 30 кастрычніка, адзначыла адкрыццё новай выставы "Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі" ў выставачным корпусе Мастацкага музея. Прадстаўляем фотасправаздачу мерапрыемства, якое выклікала вялікую цікавасць у прыхільнікаў скульптуры і творчасці Андрэя Ануфрыевіча.
Запрашаем у Мастацкі музей для знаёмства з творамі класіка беларускай скульптуры да 14 снежня 2025 года.