«Акварэллю любяць працаваць многія, але не кожны ўмее ёю пісаць» – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Мацяс.
8 кастрычніка ў Мастацкім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Дзмітрый Сурыновіч. Акварэль. Выбранае», прысвечанай выбітным працам беларускага мастака.
«Я вельмі рады, што Гасподзь падарыў яму такі талент так прыгожа бачыць свет і мець у сабе столькі розных светаў: і дзіцячы, і дарослы, і абстрактны...», – прамовіў падчас цырымоніі старшыня Беларускага саюза мастакоў Андрэй Васілеўскі.
Скульптар Аляксандр Найман таксама павіншаваў сябра са значнай падзеяй: «Дзіма – адзін з тых нямногіх мастакоў, адначасова вельмі разумных, працаздольных і таленавітых, якім хочацца пажадаць не спыняцца і працягваць!»