“Міхаіл Леанідавіч, дзякуй Вам вялікі, што падарылі нам прагулку ў аблокі”, – генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ірына Мацяс.
12 лістапада ў Мастацкім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё першай часовай экспазіцыі віцебскага мастака Міхаіла Цыбульскага ў Мінску – “Луналі ў небе аблокі”, прысвечанай эцюдным пейзажам майстра.
“Я як той музыка, які грае Баха, але толькі замест твораў музычнай творчасці ў мяне нябёсы, цудоўныя краявіды роднай Беларусі”, – расказаў пра сваё галоўнае натхненне Міхаіл Цыбульскі, а таксама запрасіў усіх наведаць Мастацкі музей: “Я спадзяюся, што мая выстава таксама стане маленькай часцінкай цікавасці для людзей, якія цікавяцца тым мастацтвам і тымі мастакамі, якія жывуць у Віцебску”.