ВАРАБ’ЁЎ Андрэй Алегавіч скульптар, выкладчык, сябра грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” (2003), Лаўрэат II-га Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры (2013), старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” (2013 года па с.ч.) Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.Глебава (1984-1988) і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1990-1996), аддзяленне манументальнай скульптуры. У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1988 г. З’яўляецца арганізатарам і удзельнікам шэрагу пленэраў па скульптуры ў Беларусі і Польшчы.
На творчай сустрэчы Андрэй Вараб’ёў прадставіў работы, прысвечаныя жыццю і творчасці Марка Шагала. Распавёў як нарадзіліся такія вобразы, што значыць для яго Майстар.