Творцы. Тамара і Уладзімір Васюк

Творцы. Тамара і Уладзімір Васюк

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

З 23 снежня ў Мастацкім пачынае працаваць выстава Тамары і Уладзіміра Васюкоў “Творцы”.

Яркі і цудоўны тандэм Тамары Іванаўны і Уладзіміра Уладзіміравіча Васюкоў – адзін з найбольш вядомых творчых дуэтаў у асяроддзі сучасных беларускіх мастакоў і педагогаў, што адзначае сёлета сваё пяцідзесяцігоддзе. Экспазіцыя юбілейнай выставы “Творцы” з’яўляецца часткай аўтарскага праекта майстроў “Лінія і формы”, які яны ствараюць на працягу чвэрці стагоддзя.

Шматгадовае ўзаемапранікненне і сувязь разнастайных форм, прыёмаў і тэхнік аднаго з найстаражытных відаў мастацтва – керамікі, якім валодае Тамара Іванаўна, і па па-філасофску вытанчанай духоўнасці сюжэтаў аркушаў арыгінальнай графікі Уладзіміра Уладзіміравіча спрыялі з’яўленню ўнікальных твораў, якія знаёмяць гледача з адзіным гарманічным асяроддзем, напоўненым пачуццём цеплыні і кахання творчага і сямейнага саюза стваральнікаў.

Пошук новых вобразаў і сэнсаў, што гарманічна аб’ядноўваюць традыцыйныя і актуальныя формы адлюстравання творчага крэда майстроў, у значнай ступені фарміруюць школу сучаснага нацыянальнага мастацтва. Муж і жонка, Тамара Іванаўна і Уладзімір Уладзіміравіч, выступаюць не толькі як актыўныя і высокапрафесійныя мастакі, чыя творчая дзейнасць адзначана шматлікімі ўзнагародамі, але і як настаўнікі некалькіх пакаленняў маладых беларускіх аўтараў, якія навучаліся пад іх кіраўніцтвам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва і ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Тамара Васюк з 1990 г. працуе над праектам па адраджэнні традыцыйнай беларускай керамікі ў напрамку рэстаўрацыі, рэканструкцыі і рэтрансляцыі яе асноўных відаў, форм і тэхналогіі. Яе кераміка, наўмысна нягладкая і неаднародная паверхня якой скрэслена лініямі, рыскамі, у некаторай ступені “графічная”.

Як педагог Тамара Іванаўна выхавала плеяду маладых мастакоў-керамістаў, лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якія працуюць ва ўсіх напрамках традыцыйнай керамікі.

Творы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, у фондах выставачнага аб’яднання “Цэнтральны Дом мастакоў” (г. Масква) і ў замежных зборах.

Уладзімір Васюк – лаўрэат усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката і дызайну кнігі. Ён аўтар больш за 10 фірмавых стыляў, якія складаюцца з комплексу распрацовак: знак, лагатып, герб, сцяг, харугва і г. д.

За творчыя дасягненні Уладзімір Васюк узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2014), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2003), Ганаровай граматай Беларускага Экзархата РПЦ (2005), Ганаровым знакам фонду культуры Рэспублікі Беларусь.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у беларускіх і замежных прыватных калекцыях.

Работа выставы працягнецца 
да 12 лютага 2023 года

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30