Ідэя музейнага занятка ўзнікла пасля таго, як супрацоўнікі ДУА «Хонаўскі ВВК ДС-СШ» Магілёўскага раёна звярнуліся з просьбай даследаваць абраз, перададзены ў школьны музей з суседняй вёскі Дасовічы. І ў той час як старшакласнікі навучальнай установы здаюць экзамены і праходзяць практыку, да нас (за 40 км) завіталі малодшыя.
Разам са старшым навуковым супрацоўнікам В.A. Чарняўскай рабяты даведаліся што такое абраз, як і кім ствараюцца абразы і для чаго прызначаны, чаму менавіта гэты абраз Маці Божай (кан. 19 – пач. 20 ст.), які амаль сто гадоў належыў адной сям'і, вельмі важны для музея іх школы. І, вядома, пазнаёміліся з традыцыямі і творамі беларускага іканапіса, якія захоўваюцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Абраз вярнуўся ў экспазіцыі школьнага музея. А ў наступным навучальным годзе мы спадзяемся, што на лекцыю “Доўгачаканая нечаканасць – беларускі абраз” (беларускія іканапісныя традыцыі XVI-XIX стст.) да нас прыедуць і старшакласнікі.

