На выставе былі прадстаўлены 11 жывапісных палотнаў выдатных беларускіх мастакоў Валянціна Волкава, Натана Воранава, Пятра Данеліі, Ісаака Давідовіча, Яўгена Зайцава, Святланы Катковай і Міхася Філіповіча. Работы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, аб’ядналі ў сабе дакументальнасць, дакладнасць падзей з асабістымі пачуццямі і эмоцыямі аўтараў. Бо менавіта дзякуючы гэтай асаблівасці выяўленчае мастацтва адыгрывае вельмі важную ролю ў захаванні памяці народа і ўвекавечанні значных для яго гістарычных падзей.